Skip to main content

Дзённік удзельніка пілігрымкі Ашмяны – Тракелі: дзень трэці

photo 2026 07 10 14 37 418 ліпеня пачалася пілігрымка з Ашмянаў на штогадовыя ўрачыстасці ў дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сем'яў у Тракелях. Ксёндз Раман Вайцяховіч распавядае пра трэці, апошні дзень пілігрымкі.

Трэці дзень нашай пілігрымкі мы, як заўсёды, распачалі з малітвы. Даверылі апецы Маці наш дзень, праслаўляючы Яе Гадзінкамі.
Парафія св. Мікалая ў Геранёнах прыгатавала для нас абед, за які шчыра дзякуем нашаму земляку, кс. Віталію Пяткевічу, які з’яўляецца пробашчам у Геранёнах.

Сёння да нашай пілігрымкі далучыўся кс. Аляксандр Фядотаў SCJ, які выступіў з канферэнцыяй на тэму хрысціянскага жыцця. Святар закрануў тэму таго, што, “перш чым быць сведкам Хрыста, трэба стаць Яго сябрам”, разважаў, як павінен жыць сапраўдны сведка Хрыста ў сучасным свеце. Ксёндз Аляксандр заахвоціў не баяцца быць Хрыстовымі апосталамі XXI стагоддзя.

photo 2026 07 10 14 35 20

Пасля абеду пілігрымкавая сям’я разважала над стацыямі Крыжовага шляху – на тэму нашых штодзённых крыжоў.

Апошнія кіламетры сталі момантам падзякі ўсім за ўдзел у нашай пілігрымцы, яе арганізацыю і служэнне ў ёй. Пілігрымы прыйшлі да Маці, Каралевы нашых сем’яў, радасныя і ўдзячныя Богу за гэты час.

Кс. Раман Вайцяховіч