Skip to main content

На ўрачыстасці ў Тракелях выйшла пілігрымка з Дзятлава

photo 2026 07 08 15 44 41 27 ліпеня на адпустовыя ўрачыстасці ў дыяцэзіяльным санктуарыі Каралевы нашых сем'яў у Тракелях вырушыла пешая пілігрымка з Дзятлава.

Пілігрымка пачалася Імшой у касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, якую цэлебраваў пробашч парафіі кс. Алег Жураўскі SDB, дэкан Навагрудскага дэканату. Святар удзяліў пілігрымам благаслаўленне на дарогу.

Пілігрымка працягваецца чатыры дні, шлях ідзе праз Навагрудак, Уселюб і Іўе, дзе праходзіць начлег.

Удзельнікі пілігрымкі здзяйсняюць гэты шлях у сваіх уласных інтэнцыях і інтэнцыях блізкіх. Яны адзначаюць, што для іх гэтае пілігрымаванне - магчымасць лепш пазнаць Бога і Маці Божую, духоўна аднавіцца.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі