Skip to main content

Іўеўскі дэканат распачаў пілігрымаванне ў Тракелі

photo 2026 07 08 15 38 14У дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сем'яў у Тракелях на штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці вырушыла XXIX пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату.

Пілігрымка пачалася Імшой у лаздунскім касцёле святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша.

Дэвіз пілігрымкі - "Жыць Евангеллем", яна доўжыцца тры дні, праходзіць праз Дуды, Іўе, Суботнікі і Геранёны, працягласць шляху - каля 60 км.

Урачыстасці ў тракельскім санктуарыі пройдуць 10-11 ліпеня.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі