Skip to main content

У Гродне развіталіся са спачылым кс. Андрэем Зайко

photo 2026 07 05 17 08 004 ліпеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі развіталіся са спачылым кс. Андрэем Зайко, суддзёй касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі.

Святар раптоўна адышоў у вечнасць ва ўзросце 49 гадоў 2 ліпеня.

Імшу цэлебраваў дэкан дэканату Гродна-Захад кс. канонік Віктар Мыслюк. Прысутнічала духавенства, кансэкраваныя асобы, шмат вернікаў гэтай парафіі, дзе спачылы служыў у апошнія гады, яго бацькі і іншыя родныя. На літургіі маліліся аб вечным жыцці для ксяндза Андрэя.

Пасля труна з целам выехала ў парафію св. Вацлава ў Ваўкавыску - родную парафію спачылага, дзе 6 ліпеня пройдзе пахавальная Імша і апошняе развітанне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі