Skip to main content

Адышоў у вечнасць бацька айца Юрыя Кулая OCD і сястры Магдаліны Кулай CSCII

candle 1068948 1280 2Рэгіянальны вікарыят братоў кармэлітаў босых у Беларусі са смуткам паведамляе, што 2 ліпеня, ва ўзросце 64 гадоў адышоў у вечнасць Мікалай Кулай, бацька айца Юрыя Кулая OCD, пробашча парафіі Божага Цела ў Мінску (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія) і сястры Магдаліны Кулай CSCII, якая служыць у Гродне.

Пахавальная святая Імша адбудзецца ў суботу, 4 ліпеня, у 13.00 у парафіяльным касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах (Пінская дыяцэзія, Брэсцкі дэканат).

Даручаем спачылага Божай Міласэрнасці.

Вечны адпачынак дай яму, Пане...