Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 2 ліпеня неспадзявана ва ўзросце 49 гадоў адышоў у вечнасць кс. Андрэй Зайко, суддзя касцёльнага суда Гродзенскай дыяцэзіі і рэзідэнт парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне.
Праграма развітання:
4 ліпеня, субота
15.00 – прыбыццё труны з целам у касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне
19.00 – святая Імша, развітанне, перавоз труны з целам у Ваўкавыск
5 ліпеня, нядзеля
18.00 – прыбыццё труны з целам у касцёл св. Вацлава ў Ваўкавыску
19.00 – святая Імша, малітоўнае чуванне ля труны
6 ліпеня, панядзелак
12.00 – пахавальная Імша ў касцёле св. Вацлава ў Ваўкавыску, пахаванне на парафіяльных могілках, пасілак для святароў і законных сясцёр у кафэ “Майские зори” (вул. Фабрычная, 18)

Ксёндз Андрэй Зайко нарадзіўся 17 лютага 1977 г. Паходзіў з парафіі святога Вацлава ў Ваўкавыску.
Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 19 мая 2001 г. у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.
Быў пробашчам парафіі Маці Божай Ружанцовай у Граўжышках (Ашмянскі дэканат), а таксама пробашчам парафіі Найсвяцейшага Імя Марыі ў Рэплі(Ваўкавыскі дэканат).
Даручаем спачылага Божай Міласэрнасці.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






