26 чэрвеня ў касцёле св. Арханёла Міхала ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) прайшло пахаванне Юзафа Ствала, бацькі пробашча парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах кс. Паўла Ствала.
Пахавальную Імшу з удзелам духавенства, парафіян і родных спачылага цэлебраваў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.
Іерарх выказаў спачуванні ксяндзу Паўлу і ўсім іншым, каго закранула гэтая смерць. Біскуп дадаў, што спадарожнічае сваёй малітвай родным памерлага ў цяжкі для іх час развітання з блізкім чалавекам.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






