Skip to main content

Міністранты гродзенскіх парафій наведалі семінарыю

photo 2026 06 24 17 53 37Міністранты гродзенскіх парафій Святога Духа і благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай наведалі Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне.

Гэты візіт стаў для іх унікальнай магчымасцю пабываць у навучальнай установе, дзе рыхтуюцца да святарскага служэння, а таксама памаліцца ў капліцы семінарыі.

Малітва здзяйснялася аб новых і шматлікіх пакліканнях да святарства ў Каталіцкім Касцёле на Беларусі.

Студэнты семінарыі распавялі міністрантам пра этапы падрыхтоўкі да святарства.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі