Skip to main content

У гродзенскай семінарыі падзякавалі кс. Паўлу Скубу за служэнне

IMG 8765Супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне выказала падзяку куратару прапедэўтычнага курса кс. Паўлу Скубу, які пераводзіцца на новае месца служэння.

Падзяку ксяндзу Паўлу выказалі на Імшы, якая цэлебравалася ў капліцы семінарыі. Куратарам прапедэўтычнага курса святар быў некалькі гадоў. Студэнты семінарыі падзякавалі яму за “ахвярнае служэнне, пазначанае духам братэрства, шчырасці і няспыннай малітвы”, і пажадалі адчуваць на новым месцы радасць і любоў да тых людзей, да якіх ён будзе пасланы.

“Няхай зерне Божага слова, пасеянае ксяндзом Паўлам у сэрцах маладых людзей, прыносіць багаты плён, а добры Бог шчодра благаслаўляе кожны крок яго святарскага служэння”, – жадаюць прадстаўнікі супольнасці семінарыі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі