Skip to main content

Віншуем біскупа Аляксандра Кашкевіча з нагоды 50-годдзя святарскага пасвячэння і 35-годдзя біскупскай сакры

c2a11b2eefb66c88526dfe3a809c342aЯго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды юбілею святарскага пасвячэння і біскупскай сакры перасылаем шчырыя пажаданні: моцнага здароўя, радасці і мудрасці, супакою ў сэрцы, сілы духу, шчодрых дароў і ласкаў Божых, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень.

Няхай з дапамогай Бога і добрых людзей ажыццяўляюцца ўсе Вашы планы і намеры, а Ваша паслуга прыносіць шчодры плён на ніве Пана.

Доўгіх гадоў жыцця ў здароўі і згодзе духу!

З удзячнасцю,

Супрацоўнікі аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі