Skip to main content

Біскуп Уладзімір Гуляй удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці

IMG 559526 мая біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне.

Канфірмацыя адбылася на святой Імшы, якую цэлебраваў біскуп.

У пачатку літургіі іерарх заклікаў вернікаў, якія прыступалі ў гэты дзень да канфірмацыі – сакрамэнту хрысціянскай сталасці – адкрыцца на Духа Святога і на сем Ягоных дароў, якія паводле вучэння Касцёла атрымлівае чалавек у гэтым сакрамэнце: мудрасцi, розуму, рады, мужнасцi, умеласцi, пабожнасцi i боязі Божай.

У гаміліі біскуп засяродзіў увагу на тым, каб кожны дзень даваць сведчанне любові, якой вучыць людзей Езус Хрыстус. Дары Духа, атрыманыя ў канфірмацыі, ён заахвоціў не пакідаць толькі для самога сябе, а несці іншым.

У канцы літургіі канфірмаваныя падзякавалі біскупу за ўдзяленне сакрамэнту, а таксама выказалі падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы да канфірмацыі катэхетам і душпастырам сваёй парафіі на чале з пробашчам кс. Эдуардам Сінкевічам SCJ.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Алена Стрыга