Skip to main content

Для дыяканаў, якія прымуць прэзбітэрскае пасвячэнне, прайшлі рэкалекцыі

photo 2026 05 21 16 37 37Для дыяканаў Гродзенскай дыяцэзіі, якія рыхтуюцца прыняць сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату, напярэдадні пасвячэння былі праведзены рэкалекцыі.

Правёў рэкалекцыі кс. Андрэй Лысы, іх мэтай было дапамагчы дыяканам у цішыні, малітве і разважаннях падрыхтавацца да адказнага служэння Богу і людзям. “У цэнтры разважанняў былі элементы сакрамэнту пасвячэння і знакі, якія ў сваёй глыбіні маюць глыбокі духоўны сэнс адносна святарскага служэння”, – кажуць удзельнікі.

Рэкалекцыі далі дыяканам магчымасць інтэнсіўнай малітвы і ўнутранага ўзрастання, дапамагаючы глыбей усвядоміць веліч дару, які яны неўзабаве атрымаюць праз сакрамэнт пасвячэння.

Важным момантам у межах рэкалекцый стаў візіт біскупа Гродзенскага Уладзіміра Гуляя, мэтай якога было падтрымаць дыяканаў у гэты вырашальны перыяд.

Кульмінацыяй сустрэчы іерарха з удзельнікамі рэкалекцый стала супольная цэлебрацыя святой Імшы. У слове да будучых прэзбітэраў біскуп засяродзіў увагу на глыбокім значэнні святарскага паклікання і запэўніў іх у малітоўнай падтрымцы паствы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі