Skip to main content

У Гродне прайшло пасяджэнне сінадальнай камісіі па сацыяльных пытаннях і прававых адносінах са свецкімі ўладамі

photo 2026 05 19 16 30 4619 мая ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылося пасяджэнне камісіі па сацыяльных пытаннях і прававых адносінах са свецкімі ўладамі. Камісія дзейнічае ў межах І Сіноду Гродзенскай дыяцэзіі, які праходзіць у гэтым годзе.

У пасяджэнні ўдзельнічаў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

Фінальнае пасяджэнне зацвердзіла статуты камісіі. Сінод заахвочвае да большай адказнасці вернікаў за грамадскае жыццё і актыўнага ўдзелу ў распаўсюджванні хрысціянскага святопогляду і хрысціянскіх каштоўнасцей.

Біскуп падзякаваў членам камісіі на чале з яе старшынёй кс. Валерыем Аброшкам, пракуратарам гродзенскай семінарыі, за актыўнае ўключэнне ў працу Сіноду і клопат аб развіцці рэлігійнага жыцця ў мясцовым Касцёле.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі