16 мая на святой Імшы ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылося развітанне з дыяканамі, якія да гэтага моманту з’яўляліся студэнтамі VI курса.
На літургіі выпускнікі дзякавалі Богу за час фармацыі і вучобы ў семінарыі.
Адметным і, здаецца, невыпадковым было тое, што з нагоды літургічнага ўспаміна свайго апекуна, св. Андрэя Баболі, пры алтары разам з выпускнікамі служылі студэнты прапедэўтычнага курса, якія толькі распачалі свой шлях фармацыі.
Хоць дыяканы пакідаюць сваю Alma Mater, але, як падкрэсліў рэктар кс. Ян Раманоўскі, семінарыя ўсцяж застаецца для іх домам, дзверы якога заўсёды адчыненыя для сваіх выхаванцаў.
23 мая дыяканы прымуць прэзбітэрскае пасвячэнне, якое ўдзеліць ім у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






