Skip to main content

Адышоў у вечнасць кс. Ян Сарэла (АБНОЎЛЕНА)

candle 1068948 1280

Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 15 мая пасля цяжкай хваробы адышоў у вечнасць кс. Ян Сарэла, духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.

Парадак развітання з целам спачылага святара наступны:

16 мая

пасля 14.00 – труна з целам будзе знаходзіцца ў семінарыйнай  капліцы,

19.00 – св. Імша для семінарыйнай супольнасці.

17 мая

14.30 – перанясенне труны з целам  у касцёл Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (пабернардынскі),

15.00 – св. Імша.

Пасля св. Імшы – развітанне ў Гродне і  перавоз труны з целам у касцёл Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Тракелях (Радунскi дэканат), адкуль паходзіць святар.
 
19.00 – св. Імша ў касцёле ў Тракелях, малітоўнае  чуванне пры труне.

18 мая

12.00 – пахавальная св. Імша.

Пахаванне  адбудзецца на парафіяльных могілках.

Пасілак  для святароў і сясцёр законных – у рэкалекцыйным доме ў Тракелях.

изображение viber 2026 05 15 08 20 26 447

Ксёндз Ян Сарэла нарадзіўся 28 жніўня 1975 г. Паходзіць з парафіі ў Тракелях.

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 3 чэрвеня 2000 г. у катэдральнай базыліцы св. Францішка Ксаверыя ў Гродне з рук біскупа Аляксандра Кашкевіча.

Даручаем спачылага Божай Міласэрнасці.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі