Skip to main content

У Сапоцкіне прайшлі рэкалекцыі для святароў

sapockin swiatary 6

З 20 па 23 красавіка ў рэкалекцыйным доме ў Сапоцкіне прайшлі рэкалекцыі для духавенства.

У рэкалекцыях удзельнічала 25 святароў Гродзенскай дыяцэзіі, праводзіў духоўныя практыкаванні біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Рэкалекцыяніст засяродзіў увагу на тым, што задача святара – умацоўваць людзей у веры, пры гэтым падкрэсліўшы, што святару трэба клапаціцца і аб уласным духоўным развіцці. Біскуп нагадаў пра важнасць посту і асабістай малітвы ў жыцці святара.

Цэнтральнай падзеяй кожнага дня рэкалекцый была святая Імша, якая цэлебравалася ў капліцы рэкалекцыйнага дома. Таксама ў праграме была адарацыя

Найсвяцейшага Сакрамэнту. Акрамя таго, была магчымасць для братэрскіх размоў – з мэтай умацавання ў святарах духу супольнасці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі