Skip to main content

Семінарысты ўзялі ўдзел у прыбіранні старых гродзенскіх могілак

IMG 3199Перад урачыстасцю Усіх Святых і ўспамінам усіх памерлых вернікаў студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне удзельнічалі ў прыбіранні старых каталіцкіх могілак горада.

Семінарысты прывялі ў парадак забытыя і пакінутыя магілы.

Па іх словах, такое штогадовае сведчанне памяці пра памерлых – штосьці большае, чым проста фізічная праца: гэта “выраз жывой памяці і любові да тых, хто апярэдзіў нас на шляху ў вечнасць”, а таксама “вызваленне гісторыі з забыцця, бо старыя гродзенскія могілкі – адкрытыя кнігі гісторыі горада і рэгіёна”. Семінарысты называюць прыбіранне могілак перад днямі ўспаміну памерлых – асаблівага роздуму пра іх – “дасканалым часам для асабістага разважання над тым, што мінае”, і дадаюць, што такая праца “нагадвае пра найважнейшае, вучыць пакоры перад немінучасцю смерці”.

Прыбраўшы могілкі, семінарысты разам памаліліся на магілах пахаваных там святароў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі