Skip to main content

Валанцёры “Caritas” наведалі лідскую парафію Святой Сям’і

photo 2026 04 22 10 43 08

19 красавіка валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі і дырэктар таварыства кс. Віталій Дабраловіч наведалі парафію Святой Сям’і ў Лідзе.

Мэтай візіту было распавесці пра дзейнасць гэтай дабрачыннай арганізацыі і падзяліцца сведчаннем любові да бліжняга.

“Гэты дзень стаў асаблівым досведам супольнасці: у малітве, у размовах, у служэнні адчувалася прысутнасць Пана, які аб’ядноўвае і вядзе, – адзначылі прадстаўнікі таварыства. – Кожная сустрэча нагадвала, што міласэрнасць — шлях, якім мы ідзём разам. Шчыра дзякуем парафіянам за адкрытасць і добразычлівасць, а пробашчу ксяндзу Руслану Мазану — за гасціннасць, падтрымку і сапраўдную бацькоўскую ўвагу да нашай справы. Дзякуючы вам мы адчулі сябе як дома, а таксама змаглі яшчэ глыбей адчуць дух служэння. Няхай Пан благаслаўляе кожны ваш учынак любові і напаўняе сэрцы радасцю служэння, якая вядзе да сапраўднага адзінства і міру”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі