
У нядзелю 19 красавіка да літургічнай службы алтара парафіі Святога Духа ў Гродне далучыліся шаснаццаць новых міністрантаў.
Абрад прыняцця ў міністранты прайшоў на святой Імшы, якую цэлебраваў сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі кс. прэлат Крыштаф Сэрока.
На працягу года кандыдаты ў міністранты вучыліся абавязкам міністранта і актыўна ўдзельнічалі ў жыцці парафіі. Благаслаўленне на выкананне гэтага служэння ім удзяліў пробашч кс. канонік Павел Салабуда.
Новыя міністранты паабяцалі годна і пабожна выконваць даручаныя ім задачы, быць сумленнымі і стараннымі як пры алтары, так і ў хатніх занятках.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






