
Звестка пра ўваскрасенне Пана Езуса перамяніла апосталаў і напоўніла іх сэрцы радасцю. Гледзячы на пустую магілу Збаўцы, яны зразумелі, што апошняе слова належыць не смерці, а жыццю.
Няхай велікодная радасць агорне нас усіх. Няхай велікодны мір, прынесены свету Сынам Божым, назаўсёды паселіцца ў нашых сэрцах.
Няхай велікодны час будзе нагодай праслаўляць Бога і магчымасцю адчуваць Яго любоў у штодзённым жыцці.
Благаслаўлёных, поўных міру велікодных святаў і жывой веры, якая дазволіць з новай надзеяй глядзець у будучыню!
Ад імя супрацоўнікаў аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі
кс. канонік Юрый Марціновіч, прэс-сакратар






