
Вялікі чацвер – успамін пра ўстанаўленне сакрамэнтаў Эўхарыстыі і пасвячэння. Таму гэта свята ўсіх святароў. У гэты дзень, больш, чым у якісьці іншы, у нас ёсць нагода ўсвядоміць, наколькі шмат мы ўдзячныя святарам.
Хочам шчыра падзякаваць усім святарам за штодзённае бескарыслівае і ахвярнае служэнне ў нашым Касцёле. Асабліва дзякуем тым з іх, якія разам з намі ўдзельнічаюць у абвяшчэнні Добрай Навіны праз сродкі масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі – дасылаюць нам звесткі з жыцця Касцёла, дзеляцца інфармацыяй аб парафіяльных падзеях, прапануюць свае разважанні. Для нас гэта вялікая дапамога.
Словы асаблівай падзякі і віншаванні выказваем таксама нашаму ардынарыю біскупу Уладзіміру Гуляю і біскупу Аляксандру Кашкевічу.
Жадаем вам, дарагія святары, заўсёды заставацца вернымі Езусу Хрысту. Няхай Ён адорвае вас тымі ласкамі, якія вам патрэбны для паўнейшага ажыццяўлення вашага паклікання. Жадаем здароўя, радасці, добрых людзей на вашым шляху, здзяйснення вашых асабістых жаданняў. А перш за ўсё жадаем быць добрымі пастырамі на ўзор Хрыста і дасягнуць святасці!
Супрацоўнікі сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі






