
27 сакавіка, за два дні да пачатку Вялікага тыдня, у Смаргоні прайшоў Крыжовы шлях па вуліцах горада, праведзены вернікамі мясцовай парафіі св. Арханёла Міхала.
Набажэнства адбылося ў межах велікапосных рэкалекцый, якія праходзілі ў смаргонскай парафіі ў гэтыя дні.
З разважаннямі да ўдзельнікаў набажэнства звярнуўся а. Віктар Бохан CSsR, які праводзіў рэкалекцыі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: shliah.by






