Skip to main content

Новае прызначэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі

pryznaczeni 9 2

25 сакавіка біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў кс. Яўгена Ціхана вікарыем парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве.

Да гэтага часу ксёндз Яўген быў вікарыем парафіі святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы.

Біскуп падзякаваў святару за ранейшае служэнне і ўдзяліў пастырскае благаслаўленне на выкананне новых абавязкаў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі