Skip to main content

У Гродне прайшло пасяджэнне сінадальнай камісіі па справах духавенства

photo 2026 02 27 13 47 42

26 лютага ў біскупскай курыі ў Гродне прайшло пасяджэнне камісіі па справах духавенства, якая дзейнічае ў межах І Сіноду Гродзенскай дыяцэзіі.

У сустрэчы з членамі камісіі ўдзельнічаў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Старшыня камісіі а. Андрэй Шчупал CSsR прадставіў увазе прысутных сінадальныя статуты адносна служэння святароў у дыяцэзіі. У ходзе абмеркавання ўдзельнікі пасяджэння ўнеслі ў тэкст статутаў некаторыя карэктывы.

Для камісіі па справах духавенства гэтае пасяджэнне было апошнім.

Біскуп падзякаваў членам камісіі за ўдзел у працы Сіноду і клопат аб развіцці мясцовага Касцёла.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі