
У Гродне адбылося працоўнае пасяджэнне камісіі па справах каталіцкіх місій, якая дзейнічае ў межах І Сіноду Гродзенскай дыяцэзіі.
У сустрэчы з членамі камісіі ўдзельнічаў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Старшыня камісіі а. Вальдэмар Слота CSsR прадставіў увазе прысутных працоўны дакумент адносна місіянерскіх задач у жыцці мясцовага Касцёла.
Біскуп падзякаваў членам камісіі за ўдзел у працы Сіноду.
Першы Сінод Гродзенскай дыяцэзіі праходзіць з лістапада 2017 г. Плануецца, што ён завершыцца 16 лістапада 2026 г., ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай – галоўнай Апякункі Касцёла на Гродзеншчыне.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






