
23 лютага ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Смаргоні адбылася сустрэча духавенства Смаргонскага дэканату.
Сустрэча пачалася набажэнствам Крыжовага шляху, якое ўзначаліў духоўны айцец святароў дэканату кс. Здзіслаў Пікула SDB. Ксёндз Здзіслаў падрыхтаваў для святароў адмысловыя разважанні.
Працягнулася сустрэча ў манаскім доме салезіян, якія служаць у парафіі св. Міхала Арханёла. Пробашчы вызначылі для парафій дні рэкалекцый і споведзі ў межах Вялікага посту. Дэкан і катэхетычны візітатар Смаргонскага дэканату кс. канонік Антон Казлоўскі азнаёміў прысутных з актуальным станам катэхізацыі ў дэканаце.
У канцы сустрэчы ўдзельнікі павіншавалі пробашча парафіі св. Міхала Арханёла кс. Алега Каралёва SDB з днём нараджэння.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






