Skip to main content

Перад Вялікім постам прайшла сустрэча моладзі Астравецкага дэканату

photo 2026 02 16 16 14 28

14 лютага ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі прайшла сустрэча моладзі Астравецкага дэканату.

Сустрэча была для ўдзельнікаў магчымасцю праславіць Бога перад Вялікім постам, які распачынаецца 18 лютага.

У праграме былі святая Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Працягнулася сустрэча пачастункам і гульнямі.

Маладыя вернікі ўдзячныя за арганізацыю і правядзенне сустрэчы айцам кармэлітам і законным сёстрам, якія служаць у Гудагаі і Астраўцы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі