
Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта са смуткам паведамляе, што 10 лютага на 65-м годзе жыцця адышла ў вечнасць Алена Арэшка – маці с. Аляксандры Арэшка, якая служыць у Варшаве.
Пахавальнае набажэнства адбудзецца 12 лютага а 12:00 гадз. Святая Імша ў парафіяльным касцёле св. Міхала Арханёла ў г.п.Івянец (Валожынскі дэканат Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі), ў 14.00 у праваслаўнай царкве святой Ефрасінні ў Івянцы (Валожынскі раён Мінскай вобласці).
Сёстры назарэтанкі просяць аб малітве за спачылую, каб Пан прыняў яе ў сваё Валадарства.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане...






