
Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ў нядзелю 8 лютага на 81-м годзе зямнога жыцця, 42-м годзе святарства, 27-м годзе біскупскага служэння адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі на пенсіі.

Ён быў найстарэйшым паводле ўзросту беларускім каталіцкім іерархам.
Праграма развітання і пахавання біскупа Казіміра Велікасельца
10 лютага, аўторак
19.00 — святая Імша з Нешпарамі за святой памяці біскупа Казіміра ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі (вул. Савецкая, 118).
11 лютага, серада
18.30 — святая Імша з Нешпарамі за святой памяці біскупа Казіміра ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску (вул. Леніна, 16).
12 лютага, чацвер
11.00 – Ютрань за святой памяці біскупа Казіміра ў катэдральным касцёле;
11.30 — пахавальная святая Імша за біскупа Казіміра Велікасельца і абрады пахавання ў Пінскім катэдральным касцёле (вул. Леніна, 16).
Вечны адпачынак дай яму, Пане…






