Skip to main content

У Дзятлаве распачаўся евангелізацыйны курс “Альфа”, запрашаюцца ўдзельнікі

unnamed 3

У студзені ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы ў Дзятлаве ўпершыню распачаўся евангелізацыйны курс “Альфа”. Яго праводзяць каманда служыцеляў і святар з навагрудскай парафіі св. Арханёла Міхала, якія маюць у гэтым шматгадовы досвед.

Курс праводзіцца для ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з асновамі хрысціянскай веры (керыгма) ці паглыбіць веды па іх. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе дарослыя жыхары Дзятлава і ваколіц незалежна ад веравызнання.

Сустрэчы будуць праходзіць кожны аўторак, іх праграма ўключае знаёмства за гарбатай, кароткія тэматычныя прэзентацыі і адкрытыя абмеркаванні ў малых групах, дзе кожны можа задаць любое пытанне пра веру, Бога і жыццё. Скончыцца курс напярэдадні Вялікадня.

“Сустрэчы ў межах курса духоўна змястоўныя і карысныя, – кажуць арганізатары. – Такім чынам удзельнікі змогуць разам прайсці гэты духоўны шлях, падрыхтаваўшыся да больш свядомага духоўнага ўзрастання і служэння ў сваёй парафіяльнай супольнасці”.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі