Skip to main content

У Гродне прайшло пасяджэнне дыяцэзіяльнай калегіі кансультантаў і святарскай рады

photo 2026 01 22 19 09 38

21 студзеня ў біскупскай курыі ў Гродне прайшло пасяджэнне калегіі кансультантаў і святарскай рады Гродзенскай дыяцэзіі.

Пасяджэнне ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Яно было прысвечана падрыхтоўцы да святкавання 35-годдзя дыяцэзіі і 50-годдзя святарства яе першага біскупа Аляксандра Кашкевіча, якія будуць адзначацца сёлета.

На пасяджэнні былі вызначаны тэрміны святкавання галоўных дыяцэзіяльных падзей.

photo 2026 01 22 19 09 39

Сярод іншага вызначылі тэрмін перэгрынацыі ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі абраза Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці (галоўнай Апякункі Касцёла на Гродзеншчыне). Такім чынам, перэгрынацыя будзе праходзіць з 18 красавіка па 16 лістапада. Яе дэвіз – “Маці Божая Міласэрнасці – наша Апякунка”, гэта таксама дэвіз святкавання юбілею дыяцэзіі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі