Skip to main content

У Гродзенскай курыі прайшло пасяджэнне катэхетычнай рады

photo 2026 01 13 17 29 35

12 студзеня ў біскупскай курыі ў Гродне адбылося працоўнае пасяджэнне катэхетычнай рады. Пасяджэнне было арганізавана Аддзелам каталіцкага навучання і выхавання Гродзенскай курыі.

Удзельнікі азнаёміліся з макетам падручніка для дашкольнікаў. Таксама былі абмеркаваны прапановы пытанняў да экзамену перад Першай Камуніяй для ўсіх парафій і пытанні, звязаныя з катэхізацыяй у дыяцэзіі.

Дырэктар Аддзела каталіцкага навучання і выхавання а. Андрэй Шчупал CSsR падзякаваў членам катэхетычнай рады за ўдзел у пасяджэнні і за клопат аб развіцці катэхізацыі ў Касцёле на Гродзеншчыне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі