Skip to main content

Студэнты гродзенскай семінарыі на сустрэчы з сёстрамі шарыткамі пазнаёміліся з гісторыяй цудадзейнага медальёна

IMG 1062

9 студзеня Міждыяцэзіяльную вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне наведалі сёстры Кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці святога Вінцэнта дэ Поля (шарыткі).

У межах дня засяроджання, які праводзіўся для семінарыстаў, прайшло некалькі тэматычных канферэнцый, прысвечаных жыццю сястры Кацярыны Лябурэ і цудадзейнаму медальёну, культ якога пашыраюць сёстры шарыткі.

Студэнты семінарыі выказваюць шарыткам удзячнасць за служэнне і за тое, што пазнаёмілі іх з гісторыяй медальёна.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі