Skip to main content

Сустрэча старшыняў камісій дыяцэзіяльнага Сіноду прайшла ў Гродне

photo 2026 01 09 18 06 49

9 студзеня ў біскупскай курыі ў Гродне адбылася працоўная сустрэча старшыняў камісій Сіноду, які праходзіць у Гродзенскай дыяцэзіі з лістапада 2017 г. Сустрэчу ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

Удзельнікі сустрэчы атрымалі экзэмпляры дэкрэта біскупа аб устанаўленні абноўленага складу камісій. З дэкрэтам яны азнаёміліся на мінулай сустрэчы, якая прайшла ў снежні. Генеральны сакратар Сіноду кс. канонік Антоні Грэмза азнаёміў прысутных з ходам яго прац.

У бліжэйшы час камісіі падрыхтуюць па выніках сваёй працы сінадальныя статуты, якія затым будуць зацверджаны біскупам і апублікаваны.

Плануецца, што Сінод завершыцца 16 лістапада 2026 г., ва ўрачыстасць галоўнай Апякункі Касцёла на Гродзеншчыне – Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі