Skip to main content

Пробашч ваўкавыскай парафіі благаславіў памяшканне аддзялення цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва

изображение viber 2026 01 05 16 54 11 624 1

5 студзеня ў Ваўкавыску прайшло адкрыццё пасля мадэрнізацыі Аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ваўкавыскага раёна.

Як паведамляе volkovysknews.by, мадэрнізацыя памяшкання аддзялення, адкрыццё якога адбылося ў Дзень працаўнікоў сацыяльнай абароны, будзе садзейнічаць павышэнню якасці жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі і пашырэнню спектру сацыяльных паслуг.

изображение viber 2026 01 05 16 54 14 614

У цырымоніі адкрыцця аддзялення ўдзельнічалі каталіцкі і праваслаўны святары. Каталіцкі Касцёл прадстаўляў пробашч ваўкавыскай парафіі св. Вацлава кс. Марэк Занеўскі. Святары прамовілі малітвы і здзейснілі благаслаўленне памяшкання.