Skip to main content

Віншуем праваслаўных вернікаў з Божым Нараджэннем

20191210181102 5743

З нагоды свята Божага Нараджэння, якое адзначаецца паводле юліянскага календара, выказваем сардэчныя віншаванні ўсім вернікам праваслаўнага вызнання.

Жадаем, каб Божае Нараджэнне было часам аднаўлення і ўмацавання веры, узаемнай дабрыні і надзеі, якая дазваляе з аптымізмам глядзець у будучыню!

Няхай у новым 2026 годзе ў кожным доме і сям’і, а таксама ва ўсёй нашай краіне пануе радасная, цёплая, сямейная атмасфера, каб мы маглі жыць у згодзе і адзінстве і цешыцца дарам міру.

Добрых святаў!

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі