
28 снежня, у свята Святой Сям’і, у гродзенскай парафіі благаслаўлёнай Мар’яны Бярнацкай была паказана калядная пастаноўка “Тры дрэвы і чатыры падарункі”, падрыхтаваная дзецьмі.
Пастаноўка была прапанавана ўвазе гледачоў у парафіяльнай капліцы. На прадстаўленні сабралося шмат вернікаў.
“На працягу трох тыдняў таленавітыя юныя акцёры з дапамогай сваіх клапатлівых бацькоў з натхненнем рыхтаваліся, перажываючы важныя моманты з жыцця Езуса і Марыі”, – паведамляецца нам пра гэтую падзею.

Пробашч парафіі кс. канонік Юрый Марціновіч падзякаваў дзецям за падрыхтоўку прадстаўлення, назваўшы іх “сапраўднымі евангелізатарамі”. Таксама ён выказаў падзяку парафіяльным катэхетам і бацькам маленькіх артыстаў, якія дапамаглі ажыццявіць пастаноўку.
У знак удзячнасці дзеці атрымалі ад парафіяльнай супольнасці салодкія падарункі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






