
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне каля Гродна, у якім 14 снежня здарыўся пажар, пачалі прыводзіць у парадак.
Падчас пажару касцёл сур’ёзна пацярпеў: быў пашкоджаны дах, кроквавая сістэма па ўсёй плошчы будынка, закураны сцены, столь, унутранае ўбранства, цалкам згарэла сакрыстыя і ўсё, што ў ёй было, у тым ліку літургічнае начынне і ўбранне, касцёльныя кнігі.
Прыводзіць святыню ў парадак уласнымі сіламі парафіяне і іншыя неабыякавыя пачалі адразу ж пасля пажару. На дадзены момант сумеснымі намаганнямі касцёл амаль поўнасцю адмыты ад сажы, з даху зняты абгарэлыя часткі. Таксама парафіяне ўжо пачалі працу па ўзвядзенні часовых перакрыццяў даху.
У бліжэйшы час плануецца аднаўленне сакрыстыі. Адначасова рыхтуецца неабходная дакументацыя па аднаўленні электразабеспячэння.
Наперадзе яшчэ шмат працы, якая патрабуе як фізічных намаганняў, так і матэрыяльных сродкаў. Усе, хто хацеў бы дапамагчы аднаўленню касцёла, могуць пералічыць сродкі на банкаўскі рахунак парафіі ці праз ЕРИП па сістэме E-POS.

Банкаўскія рэквізіты парафіі:
РО «Религиозная община приход костела Вознесения на небеса Пресвятой Девы Марии и святого Иосафата в г. п. Сопоцкин Гродненского района Гродненской епархии Римско-католической Церкви в Республике Беларусь»
УНП 500030886
р/с BY56 AKBB3015 0000 4672 4400 0000
БИК AKBBBY2X
добровольные пожертвования на восстановление костёла.
Пералічыць сродкі праз ЕРИП можна наступным чынам:
Система «Расчет» (ЕРИП) → Сервис E-POS → 36166-1-1






