Skip to main content

У Мікелеўшчыне памаліліся за кс. Рышарда Якубца ў другую гадавіну яго смерці

photo 2026 05 26 17 06 3122 мая ў парафіі Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мікелеўшчыне (Мастоўскі дэканат) адбылася Імша за кс. каноніка Рышарда Якубца ў другую гадавіну з часу яго смерці. У гэтай парафіі ён служыў больш за 30 гадоў.

У цэлебрацыі ўдзельнічалі святары, якія паходзяць з гэтай парафіі, і святары Мастоўскага дэканату. На літургіі дзякавалі Богу за служэнне спачылага і маліліся аб ласцы неба для яго.

photo 2026 05 26 17 06 30

Духоўна далучыўся да прысутных святароў і памаліўся за ксяндза Рышарда таксама біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

Пасля Імшы ў парафіяльным касцёле была ўсталявана памятная табліца як падзяка спачыламу ад святароў, якія паходзяць з гэтай парафіі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі