17 мая ў гродзенскай парафіі св. Роха прайшла ўрачыстасць Першай Камуніі.
У гістарычнай парафіяльнай святыні ў першы раз запрасіла Езуса Хрыста ў свае сэрцы група дзяцей. Удзяліў святую Камунію пробашч парафіі кс. канонік Віктар Вялівіс.
Для дзяцей, па словах удзельнікаў урачыстасці, гэтая падзея застанецца ў памяці, бо пасля Першай Камуніі яны могуць поўнасцю ўдзельнічаць у Эўхарыстыі і зноў прымаць Езуса Хрыста.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Баляслаў Гавецкі






