
21 красавіка ў парафіі св. Юды Тадэвуша ў Вішневе (Смаргонскі дэканат) прайшла рэгіянальная сустрэча катэхетаў, у якой удзельнічалі прадстаўнікі Смаргонскага, Астравецкага і Ашмянскага дэканатаў.
Узяць удзел у сустрэчы запрасіў катэхетычны візітатар Смаргонскага дэканату кс. канонік Антон Казлоўскі, напярэдадні адбылося працоўнае пасяджэнне катэхетычнай рады.
Запрошаным лектарам на сустрэчы была катэхетка парафіі Божага Цела і св. Юрыя ў Крамяніцы с. Ярдана Місюн CSC. Яна правяла інтэрактыўную лекцыю-дыялог з практычнымі элементамі “Ад “лайкаў” да Бога: хрысціянскае выхаванне ў свеце смартфонаў”. Прысутныя мелі магчымасць даведацца пра сітуацыі, звязаныя з сучаснымі гаджэтамі і іх выкарыстаннем, і рэалістычна ўявіць такія сітуацыі.
Катэхеты ўдзячныя сястры Ярдане за атрыманыя веды, а ксяндзу Антону за гасціннасць.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі






