Skip to main content

У Смаргоні прайшло пасяджэнне катэхетычнай рады

IMG 2687

20 красавіка ў манаскім доме сясцёр салезіянак у Смаргоні адбылося працоўнае пасяджэнне катэхетычнай рады.

Узначаліў пасяджэнне дырэктар Аддзела каталіцкага навучання і выхавання а. Андрэй Шчупал CSsR.

Былі разгледжаны пытанні наконт падручнікаў для дашкольнікаў, абмеркаваны абавязковыя пытанні і малітвы перад экзаменам да Першай Камуніі, унесены прапановы па праграме катэхізацыі моладзі (11 клас).

Айцец Андрэй Шчупал цэлебраваў у капліцы манаскага дома святую Імшу, на якой прамовіў гамілію пробашч парафіі ў Жупранах (Ашмянскі дэканат) кс. Артур Ляшнеўскі SDB.

Удзельнікі пасяджэння наведалі музей-сядзібу М.К. Агінскага ў Залессі, дырэктар якой Людміла Градзіцкая правяла змястоўную экскурсію, смаргонскі касцёл св. Арханёла Міхала і араторый, дзе служаць ксяндзы салезіяне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі