
Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што адышоў у вечнасць Чэслаў Барысевіч, бацька святой памяці кс. Паўла Барысевіча.
Пахаванне спачылага адбудзецца ў панядзелак 2 лютага ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Старых Васілішках (Шчучынскі дэканат).
Пачатак пахавальнай святой Імшы а 12-й гадзіне.
Даручым спачылага Божай міласэрнасці.






