Skip to main content

Праграма ўрачыстасцей Маці Божай Кангрэгацкай у Гродне

katedra

5 жніўня ў малой базіліцы Гродзенскай дыяцэзіі пад тытулам св. Францішка Ксаверыя адзначаецца галоўная ўрачыстасць, прысвечаная цудатворнаму абразу Маці Божай Кангрэгацкай (Снежнай). Святкаванні распачынаюцца ўжо напярэдадні – 4 жніўня.

У праграме запланавана начное чуванне, дзе для кожнай парафіі з Гродна адведзены свой час. Завяршыцца ўрачыстасць адпустовай св. Імшой, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 

Праграма

4 жніўня

19.00 – св. Імша (узначаліць дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)

20.00 – Распачацце адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту, Ружанец з разважаннем Радасных таямніц (парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, Гродна-Паўднёвы)

21.00 – Апэль. Час на суцішэнне ў інтэнцыі асабістых просьбаў

22.00 – Ружанец з разважаннем Балесных таямніц (парафія Адшукання Святога Крыжа, Гродна-бернардзінскі)

23.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (малітоўная група Маці Божай Кангрэгацкай)

24.00 – працэсія са свечкамі і св. Імша

 

5 жніўня

01.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (душпастырства "OPEN")

02.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля, Гродна-Дзевятоўка)

03.00 – Гадзіна міласэрнасці (парафія Божай міласэрнасці, Гродна-Вішнявец)

04.00 – Ружанец з разважаннем Хвалебных таямніц (парафія св. Юзафа, Гродна)

05.00 – Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

06.00 – Ружанец з разважаннем Таямніц святла (парафія Маці Божай Анёльскай, Гродна-францішканскі)

07.00 – св. Імша пры алтары Маці Божай Кангрэгацкай

08.00 – св. Імша

09.00 – адпуставая св. Імша (узначаліць Гродзенскі ардынарый біскуп Аляксандр Кашкевіч)