Skip to main content

Біскуп Гродзенскі благаславіць крыж і званы ў смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ

2020 10 06 Z358ECTbgcs22 кастрычніка ў смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй здзейсніць абрад благаслаўлення крыжа, які ўстановяць на галоўнай вежы касцёла, і званоў.

Парафія ў гэты дзень будзе святкаваць адпустовую ўрачыстасць у гонар свайго нябеснага апекуна. Парафіяльны касцёл будуецца.

Імша, на якой адбудзецца абрад благаслаўлення, пачнецца ў 18.30. У 17.30 адбудуцца выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту і Ружанец, у 18.10 прывітаюць біскупа.

Пробашч кс. Яўген Учкуроніс і парафіяне запрашаюць усіх ахвотных да ўдзелу ў гэтай падзеі, якую называюць важнай для парафіі і ўсяго Касцёла на Гродзеншчыне.