Skip to main content

У гродзенскім касцёле пройдзе курс "Эмаўс"

the road to emmaus 9665З 6 па 8 лістапада ў гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (вул. Курчатава, 41) пройдзе курс "Эмаўс".

Курс, як паведамляюць арганізатары, "распавядае пра Езуса Хрыста і Яго вучняў", а менавіта "пра тое, як вучні, расчараваныя падзеямі крыжовай мукі Хрыста, вяртаюцца ў сваю штодзённасць і іх сустракае Ён сам, каб адкрыць іх вочы і распаліць сэрцы".

Курс пачнецца 6 лістапада пасля Імшы, пачатак якой у 19.00.

Даведкі па тэлефонах:

+375 25 947 79 66 - Галіна

+375 29 581 11 89 - Уладзімір