Skip to main content

У гродзенскай парафіі пройдзе курс для лектараў

6 1 231 кастрычніка ў 17.00 у гродзенскай парафіі Святога Духа пачнецца практычны курс для лектараў.

Курс, па словах арганізатараў, вучыць "упэўнена, асэнсавана, без хвалявання чытаць Божае слова на Імшы", а таксама "зразумець прыгажосць літургіі слова".

Курс уключае пяць сустрэч, якія будуць праходзіць у апошнюю суботу кожнага месяца з 17.00 да 18.30.

Правядзе курс кс. Дзмітрый Роўны. У праграме сустрэчы са спікерамі - псіхолагам, трэнерам па голасе, святаром.

Узрост удзельнікаў - ад 18 гадоў.

Запіс па нумары:

+375 29 883 03 39 (Viber, Telegram) - Ала