Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае дзяцей парафій Гродна і наваколля далучыцца да сусветнай малітоўнай акцыі “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы”.
Зрабіць гэта можна 27 кастрычніка ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя.
Пачатак у 17.15.
“Святы Піо аднойчы сказаў: «Калі мільён дзяцей памоліцца на ружанцы, свет зменіцца». Сёння наш свет як ніколі мае патрэбу ў міры, згодзе і суцяшэнні. Вазьміце з сабой ружанцы і прыводзьце сяброў! Давайце разам аб’яднаем нашы галасы ў малітве!” – кажуць арганізатары.
У Каталіцкім Касцёле месяц кастрычнік прысвечаны малітве Ружанца. Акцыю “Мільён дзяцей моліцца на ружанцы” штогод арганізуе Папскі фонд “Дапамога Касцёлу ў патрэбе”. Мэта акцыі – паказаць магутнасць Ружанца, калі яго моляцца дзеці ў інтэнцыі міру ў сваіх сем’ях, сваіх краінах і ўсім свеце.





