5 снежня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй удзеліць прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні.
Дыяканскае пасвячэнне прымуць студэнты Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне:
Віталій Стасюкевіч з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі Ваўкавыскага дэканату (нарадзіўся 5 верасня 1984 г.)

Ян Каськевіч з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Міёрах Віцебскай дыяцэзіі (нарадзіўся 24 чэрвеня 1998 г.)

Аляксандр Швінта з парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мураванай Ашмянцы Ашмянскага дэканату (нарадзіўся 14 лістапада 2002 г.)

Аляксандр Давідовіч з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе (нарадзіўся 1 сакавіка 2003 г.)

Даніла Ракса з парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Гродне (нарадзіўся 6 сакавіка 2003 г.),

Павел Догель з парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе (нарадзіўся 7 жніўня 2003 г.).

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыме дыякан Аляксандр Гяцэвіч з Ордэну пабожных школ (піяраў). Ён паходзіць з мінскай парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха), нарадзіўся 10 верасня 1991 г. Уступіў у Ордэн піяраў у 2013 г., 22 мая 2020 г. прынёс вечныя манаскія абяцанні, 23 мая 2020 г. прыняў дыяканскае пасвячэнне, служыў у лідскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, цяпер служыць у шчучынскай парафіі св. Тэрэзы Авільскай.

Імша, на якой будуць удзелены пасвячэнні, пачнецца ў 12.00.
Вернікаў просяць маліцца аб тым, каб кандыдаты належным чынам падрыхтаваліся да пасвячэнняў і былі добрымі святарамі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі





