Skip to main content

Біскуп Гродзенскі запрашае на цырымонію заканчэння дыяцэзіяльнага Сіноду

IMG 9579горизонт214 лістапада ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя пройдзе цырымонія заканчэння Першага Сіноду Гродзенскай дыяцэзіі.

Цырымонія пачнецца ў 11 гадзін. Спачатку прысутным распавядуць аб працы Сіноду і азнаёмяць з яго статутамі. У 12 гадзін адбудзецца Імша з удзелам Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа і беларускіх каталіцкіх іерархаў.

Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае на цырымонію ўсіх святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў дыяцэзіі. “Прашу вас узяць удзел у гэтай падзеі, важнай і гістарычнай для ўсёй нашай дыяцэзіяльнай супольнасці, каб падзякаваць Богу Усемагутнаму за сінадальны шлях і даручыць нашу дыяцэзію Божаму Провіду, апецы Маці Божай Міласэрнасці і ўсіх святых і благаслаўлёных нашай зямлі”, – піша біскуп у звароце да вернікаў дыяцэзіі.

Сінод быў скліканы ў 2017 г. біскупам Аляксандрам Кашкевічам, праходзіў пад дэвізам “Жыць Евангеллем”.